Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.10.20

Выратуем сусліка!

У маі 2019 у Беларусі стартавала незвычайная экалагічная кампанія грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Экалагічная ініцыятыва АПБ «Хамяк, суслік і вавёрка-палятуха: выратаваць супергрызуноў!» праекта «Экаманіторынг» фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Мэта праекта між іншым - пошук і выратаванне калоній рабога сусліка на тэрыторыі нашай краіны. Эксперт АПБ Уладзімір Мікалаевіч Зуеў наведаў нашу школу з пачэснай місіяй - пазнаёміць школьнікаў з гэтым прыгожым звярком, які, на жаль, з-за актыўнай гаспадарчай дзейнасці чалавека можа знікнуць у Беларусі. 

Для захавання  рабога сусліка ў Беларусі неабходна знайсці як мага больш іх калоній, а таксама прыцягнуць мясцовых актывістаў, якія зацікаўлены ў іх захаванні. Калі вам вядома аб магчымых месцах рассялення гэтага сваяка вавёркі, паведамляйце ў АПБ: levy@ptushki.org, (+375 17) 348-76-13, (+375 29) 223-06-13, (+375 29) 101-68-87.

Больш інфармацыі ТУТ