Отчёты по мероприятиям - Миловидская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Отчёты по мероприятиям

28.05.2022

Дзень турызму і краязнаўства

28.05.2022 у шосты школьны дзень піянеры Мілавідскай сярэдняй школы наведалі раённы піянерскі злёт, прысвечаны 100-годдзю піянерскага руху. Дзеці прынялі ўдзел у займальнай квэст-гульні.

Да 140-годдзя з дня нараджэння славутага пісьменніка-земляка Уладзіслава Галубка і ў рамках правядзення Тыдня турызму і краязнаўства вучні 9 класа Мілавідскай сярэдняй школы 28.05.2022 наведалі малую радзіму драматурга. У Ляснянскай сярэдняй школе была арганізавана экскурсія, якая дапамагла даведацца пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка і дакрануцца да яго творчасці. У сельскім Доме культуры аг. Лясная дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай Уладзіславу Галубку. Таксама вучні наведалі помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ляснянскага сельскага камітэта.
Вялікі дзякуй настаўніку гісторыі Шабану Вячаславу Лявонцьевічу за праведзеную экскурсію.