Архив новостей - Миловидская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2022

Турысты

Сёння (01.11) ў нашу школу завіталі госці - навучэнцы Баранавіцкай сярэдняй школы № 4, якія былі ўражаны цеплынёй і прыгажосцю, з якой іх сустрэлі вучні нашай школы, апранутыя ў беларускія народныя касцюмы.  Вучаніцы 6-га класа Мілавідскай сярэдняй школы Карсека Наталля і Антончык Ульяна правялі цікавую і захапляльную экскурсію па краязнаўчым музеі школы, а таксама па музеі імя К. Каліноўскага. Вучнi паслухалі пра гісторыю нашай вёскі ад першабытных часоў да сучанага моманту i пра падзеі паўстання 1863-64 гг. на тэрыторыі нашай мясцовасці. Пасля экскурсіі слухачы задалі хвалюючыя іх пытанні, яшчэ раз ўважліва разгледзілі ўсе экпанаты.  Навучэнцы Баранавіцкай сярэдняй школы № 4 разам з настаўнікам аставілі прыемны водгук аб экскурсіі, падзякавалі экскурсаводаў  за цёплую сустрэчу.