«Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае –
асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў»
Ул. Караткевіч
У ДУА "Мілавідскай сярэдняй школы" Баранавіцкага раёна 22 сакавіка прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?". Мерапрыемства праведзена на высокай эмацыйнай ноце, з выкарыстаннем літаратурных і музычных твораў, якія стварылі атмасферу разумення трагедыі і спагады нявінным ахвярам. Важным этапам урока - хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых з выкарыстаннем гучання метранома.