Архив новостей - Миловидская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.10.2025

Акцыя да Дня маці

Пра матуль можна гаварыць бясконца! 

Быць мамай – гэта асаблівы ўзровень успрымання жыцця, клопату і адказнасці.

Быць мамай – гэта штодзённае, бязмежнае самаахвяраванне, цярплівасць, уменне пераадольваць выпрабаванні, невымерная пяшчота і разуменне.

Быць мамай – гэта адкрываць у сабе лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, спагадлівасць, бескарыслівасць, сумленнасць, любоў.

Таму сёння вучні нашай школы парадуюць матуль не толькі песнямі і танцамі на святочным канцэрце, але і падарунковымі купонамі. Кожны вучань змог выбраць купон для сваёй матулі. Умова – абавязкова выканаць заданне, якое напісана на купоне.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ГУО "Миловидская СШ" (@milovidy.school)