Отчёты по мероприятиям - Миловидская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Отчёты по мероприятиям

01.11.2025

Першы дзень лістапада ў ДУА “Мілавідская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна быў прасякнуты асаблівым цяплом і неверагодна прыемнымі пахамі. Навучэнцаў чакала незабыўнае мерапрыемства — сапраўдны фэст беларускай кухні. Свята пачалося з пазнавальнага відэароліка “ТОП 10 страў Беларусі”, які паглыбіў веды дзяцей пра кулінарную спадчыну роднага краю. Але сапраўдны цуд пачаўся тады, калі тэорыя перарасла ў практыку! Бацькі вучняў падарылі ўсім магчымасць паспрабаваць сапраўдныя беларускія стравы, прыгатаваныя з любоўю.Традыцыйныя стравы: смачная беларуская бабка, сытная верашчака, пухнатыя клёцкі, наліснікі з тварагом і залацістыя дранікі са смятанай.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ГУО "Миловидская СШ" (@milovidy.school)

Асаблівую цікавасць і захапленне выклікала незвычайны мармелад з гарбуза – смачная і па-восеньску сонечная страва, якая дапамагла стварыць урачысты настрой. Відаць, што такая жывая і смачная форма сустрэчы знаходзіць вялікі водгук у дзяцей. Іх ажыўленыя абмеркаванні, вясёлыя ўсмешкі і зацікаўленыя погляды казалі самі за сябе – мерапрыемства вельмі спадабалася! Такія сустрэчы – гэта не толькі кулінарныя, але і духоўныя падзеі.

Смакі, якія мы пазнаём з дзяцінства, ствараюць моцную эмацыйную сувязь з Радзімай. Дзякуючы ім, любоў да роднай зямлі, яе культуры і традыцый пранікае ў сэрцы не праз павучанні, а праз самыя простыя і даступныя для разумення рэчы – праз смачны абед у кампаніі сяброў. Гэта цудоўнае свята нагадала нам усім, што ў Беларусі не толькі прыгожыя краявіды, але і багатая, самабытная кухня, якой мы сапраўды можам ганарыцца!


В рамках шестого школьного дня прошла интеллектуальная игра-викторина "Беларусь ад А да Я". В ходе мероприятия ребята укрепили свои знания об исторических событиях,  обычаях, знаменитых людях, городах, символах нашей страны. Также учащиеся узнали много нового и интересного, получили хорошее настроение и положительные эмоции.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ГУО "Миловидская СШ" (@milovidy.school)