Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.01.22

Тыдзень інтэрнэт-бяспекі

Тыдзень Інтэрнэт-бяспекі, які прайшоў з дзясятага па пятнадцатага студзеня і быў складзены з тэматычных дзён.

10 студзеня. Дзень пад назвай “Што такое Інтэрнэт?”. У класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Інтэрнэт і яго правілы”. Усе вучні прымалі ўдзел у анкетаванні “Интернет: да или нет”. Па выніках анкетавання 97% вучняў карыстаюцца сеткай Інтэрнэт, 58% выкарыстоўваюць магчымасці сеткавых рэсурсаў у навучанні.

11 студзеня прайшоў дзень з назвай “Інтэрнэт і этыкет”. На агульнашкольнай лінейцы вучням было прадстаўлена выступленне агіт-групы “Правілы сеткавага этыкету”. З навучэнцамі пачатковых класаў была праведзена гульня “Павучкі”.

12 студзеня былі праведзены мерапрыемствы па тэме “Інтэрнэт і правілы бяспекі”. Для ўсіх вучнях прайшлі ўрокі бяспекі ў сетцы Інтэрнэт.  Кожны клас прадставіў калаж па тэме “Ведай правілы Інтэрнэта”.

13 студзеня быў Дзень электроннай пошты. З выкарыстаннем правіл этыкету і з улікам правіл бяспечных паводзін усе вучні ўдзельнічалі ў конкурсе інтэрнет-віншаванняў “З Новым годам і Калядамі”, гульне “Адшукай СПАМ”, атрымлівалі віншаванні і падзякі па  электроннай пошце.

Назва дня 14 студзеня – “Веды – абарона ад нечаканасцей у сетцы “Інтэрнэт”. Для вучняў школы прайшоў прагляд і абмеркаванне фільма “Правила поведения в соцсетях для детей”. Вучні з восьмага па адзінадцаты класы ўдзельнічалі ў турніры “Знаўцы правіл Інтэрнет-бяспекі”. Па выніках турніра перамогу атрымалі вучні дзясятага класа.

У суботу для вучняў V – XI класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Асновы бяспекі ў сетцы Інтэрнет”.