Бацькоўскі ўніверсітэт - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькоўскі ўніверсітэт

Паважаныя сябры!

Сардэчна запрашаем на старонку "Бацькоўскага ўніверсітэта" Дзяржаўнай установы адукацыі «Мілавідская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.

Мы, настаўнікі школы, і Вы, законныя прадстаўнікі нашых навучэнцаў, абралі розныя ўніверсітэты для атрымання адукацыі, але пачуцці ў нас аднолькавыя: любоў да нашых дзяцей і жаданне ў кожным дзіцяці ўбачыць паспяховую асобу. Мы вельмі жадаем узгадаваць у кожным нашым дзіцяці сапраўднага Чалавека!

Выхаванне заўсёды было нялёгкай задачай, а ўжо тым больш у наш час, час  пастаянных змен… Але як сказаў сусветна вядомы пісьменнік Паўла Каэльё: "Калі ты чаго-небудзь жадаеш вельмі моцна, увесь Сусвет дапамагае табе дасягнуць гэтага".

Мы разам з Вамі, выхоўваючы нашых дзяцей, вучымся і ўдасканальваемся самі. І вельмі спадзяемся, што Вы, з'яўляючыся самым вялікім прыкладам для сваіх дзяцей, гатовы да пастаяннага развіцця.

Мы заўсёды рады бачыць у нашым калектыве "Бацькоўскага ўніверсітэта" мэтанакіраваных, актыўных, крэатыўных студэнтаў - нашых бацькоў!

                                       Разам у нас усё атрымаецца! 

Бацькоўскі ўніверсітэт павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці. 

Мэта бацькоўскага ўніверсітэта —павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. 

Задачы бацькоўскага ўніверсітэта:

ствараць умовы для фарміравання каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства, адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

садзейнічаць  развіццю псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей); развіццю самаадукацыі бацькоў;

спрыяць  эфектыўнаму супрацоўніцтву і партнёрству бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі.

І сесія ІІ сесія III сесія IV сесія