Гісторыя і традыцыі - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі

Пачаткам працы школы лічыцца 1862 год. Драўляны будынак Мілівідскага народнага вучылішча наведвалі тады да 90 вучняў з вёсак Скарынкі, Мілавіды, Кулікі. Вучыцца ў ім маглі дзеці больш заможных сялян, якіх выбіралі мясцовыя ўлады і настаўнік вучылішча. Навучальны год пачынаўся з 1 кастрычніка і заканчваўся да 1 мая. Выкладанне вялося толькі на рускай мове, якая лічылася адным з асноўных прадметаў курса. У ліку асноўных прадметаў быў і Закон Божы, якому навучаў святар мясцовай парафіі. У класным пакоі парты стаялі ў тры рады. Старэйшыя вучні займалі першыя шэрагі, бліжэй да стала настаўніка. Заняткі з некалькімі класамі праводзіў адзін настаўнік. У канцы навучальнага года старэйшая група навучэнцаў трымала экзамен у мястэчку Быцень. У 1916 годзе будынак вучылішча згарэла і пачалося хаджэнне і навучанне сялянскіх дзяцей у наёмных дамах - "хатках".
У 1911г. адкрылася школа ў в. Скарынкі. Спецыяльнага будынка не было, заняткі праводзіліся ў наёмных памяшканнях. У 30-х гадах ужо было 6 класаў (аддзелаў). У 1940 г. будынак так званага "пажарнага дэпо" ў в. Скарынкі было пераабсталявана пад школу. Адкрываецца няпоўная сярэдняя школа для ўсіх жадаючых вучыцца.
У 1940 г. у Мілавідах пачынае працаваць вячэрняя школа для працоўнай моладзі. Упершыню ўсе дзеці бедных сялян атрымалі права навучацца на роднай мове. Хуткімі тэмпамі ўмацоўвалася вучэбна-матэрыяльная база школы. Загадчыкам Скарынкаўскай школы прызначаецца Руды, затым мясцовы жыхар Хітрык Міхаіл Пятровіч, які ў 1939-41 гадах і пасля вайны кіраваў працай школы. 
У 1939 годзе ў вёсцы Мілавіды ў доме памешчыка Ташкевіча была адкрыта  сямігадовая школа. У 1940г. у Мілавідах пачынае працаваць вячэрняя школа для працоўнай моладзі.
Пасля вайны ў 1944г. пачала працаваць Скарынская сямігадовая школа. У 1948 годзе было прынята рашэнне адкрыць у ёй 8-ы клас. Першы выпуск  сярэдняй школы адбыўся ў 1950 годзе. Да канца 60-х гадоў у школе налічвалася больш за 400 навучэнцаў. Школа працавала ў 3 змены. Гэтая акалічнасць, а таксама прахласьць будынкі і нездавальняючы стан матэрыяльна-тэхнічнай базы паставілі пытанне будаўніцтва новага здания. 
І дзень 26-га верасня 1970 стаў першым днём заняткаў у новай школе, разлічанай на 480 вучнёўскіх месцаў.
У гэтым будынку школа знаходзіцца па сённяшні дзень. На працягу 2010г. у школе быў праведзены капітальны рамонт, бо школа атрымала статус - школа аграгарадка. Былі заменены вокны, ўваходныя дзверы, перакрыты дах, значныя змены закранулі кухню і сталоўку, актавую і спартыўную залі.