Умовы прыёму ва УА - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ва УА

Спампаваць ўзор заявы для залічэння ў школу можна, перайшоўшы па гэтай спасылцы

Вытрымка з раздзела III Статута ДУА "Мілавідская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна

22. Адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца ў дзённай форме атрымання адукацыі.

23. Ва Установу прымаюцца дзеці і падлеткі, якія жывуць на тэрыторыі (далей - мікрараён), на якой функцыянуе Установа. Мікрараён замацоўваецца за Установай Заснавальнікам.
Дзецям і падлеткам, якія не жывуць у мікрараёне Установы, можа быць адмоўлена ў прыёме ва Установу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.
24. Прыём дзяцей ва Ўстанову, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных дзейным заканадаўствам, ажыццяўляецца без уступных іспытаў на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, выдадзенай у парадку, што вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
25. У першы клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асоб, якія не дасягнулі шасцігадовага ўзросту, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
26. Залічэнне вучняў у класы афармляецца загадам дырэктара Установы не пазней за 31 жніўня. Навучэнцам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ва Ўстанове, не можа быць адмоўлена ў залічэнні на ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі.
27. Установа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) вучня ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта ёсць згода апошняга.
28. Ва Ўстанову, у адпаведны клас, пры прадастаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць прыняты навучэнцы, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Установы і праходзяць выніковыя іспыты за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.
29. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання або індывідуальна.
30. Напаўняльнасць класаў вызначаецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
31. Напаўняльнасць класаў інтэграванага навучання і выхавання вызначаецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
32. Адкрыццё класаў ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
33. У парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва Ўстанове могуць адкрывацца пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай кваліфікаванай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць стойкія або часовыя цяжкасці ў засваенні навучальных праграм.
34. Ва Ўстанове для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I-IX класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.