Мэты і задачы - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

На 2023/2024 навучальны год перад педагагічным калектывам ставяцца наступныя мэта і задачы:

Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз стварэнне спрыяльнай адукацыйнай прасторы, якая садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў і ўдасканаленню прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1. Забяспечваць якасць адукацыйнага працэсу праз:

  • ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і выхаванні;
  • прымяненне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці;
  • фарміраванне станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці;
  • рэалізацыю профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз:

  • асобаснае развіццё, абагульненнне ўласнага вопыту работы, ўдзел ў рабоце метадычных фарміраванняў, павышэнне кваліфікацыі;
  • вывучэнне і выкарыстанне сучасных падыходаў да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу.

3. Пашыраць межы выхаваўчай прасторы праз:

  • стварэнне ўмоў для развіцця маральных якасцяў асобы, здольнай супрацьстаяць негатыўным фактарам сучаснага грамадства;
  • фарміраванне грамадзянскай адказнасці, кампетэнтнасці і стваральнай актыўнасці;
  • выхаванне інфармацыйнай культуры асобы навучэнца і настаўніка, умення правільна выкарыстоўваць інфармацыйную прастору;
  • фарміраванне матывацыйнага асяроддзя да здаровага харчавання, здаровага ладу жыцця ў педагогаў, навучэнцаў, бацькоў.