Прафесійная падрыхтоўка - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафесійная падрыхтоўка

З 2018/2019 навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей - УАСА) і ўстановах спецыяльнай адукацыі (далей - УСА) для вучняў X класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, уведзены вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне». У рамках дадзенага вучэбнага прадмета ў аб'ёме 6 гадзін у тыдзень рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), якая накіравана на засваенне вучнямі прафесій рабочых (служачых), павышэнне іх сацыяльнай абароненасці на рынку працы, фарміраванне станоўчай матывацыі да працягу прафесійнай адукацыі.

Асноўнай мэтай працоўнага навучання вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца прадастаўленне ім магчымасці атрымаць першасныя навыкі па пэўнай прафесіі і пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, а установам прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей - УПТА) і ўстановам сярэдняй спецыяльнай адукацыi (далей - УССА) - атрымаць падрыхтаваных абітурыентаў.


Кампетэнтна аб арганізацыі прафесійнага навучання школьнікаў


Нарматыўныя прававыя акты
для забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў


Кваліфікацыйныя характарыстыкі прафесіі "Цясляр"


Вучэбныя праграмы па прафесіях

Швачка 2-га разраду