Папячыцельскі савет - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Папячыцельскі савет

Разліковы рахунак: BY37AKBB36422110000801300000

Неправамерныя дзеянні службовых асоб могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячых інстанцыях: Аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79).

Тэлефон "гарачай лініі" аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама: +375 (163) 65-04-71
Тэлефон "гарачай лініі" Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама: 8 (0162) 21-85-31

Начальнік аддзела па адукацыі:

Цымбаленка Святлана Мікалаеўна

прыём грамадзян: 2-я і 4-я серада месяца з 8-00 да 13-00

каб. 616 тэл. 64-06-15


Інфармацыя аб папячыцельскіх саветах устаноў адукацыі

Дзейнасць папячыцельскіх саветаў устаноў адукацыі рэгулюецца:

Палажэннем аб папячыцелькім савеце ўстановы адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011) Спампаваць 

У мэтах больш дакладнага размежавання функцый бацькоўскіх і папячыцельскіх саветаў устаноў адукацыі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны і прыняты наступныя дакументы:

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 г. № 126 "Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь";

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 127 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову ў Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №146".

Пастанова Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2022 г. № 266 "Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146".

У дакументах вызначана, што садзейнічанне ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі з'яўляецца адной з задач папячыцельскага савета ўстановы адукацыі.

Устаноўлена наступнае:

- рашэнне ініцыятыўнай групы аб стварэнні папячыцельскага савета ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі;

- у выпадку парушэння папячыцельскім саветам патрабаванняў заканадаўства яго дзейнасць можа быць спынена па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі;

- да кампетэнцыі агульнага сходу папячыцельскага савета адносіцца вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці);

- грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне папячыцельскага савета, фарміруюцца з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы рахунак) па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці).

Склад Папячыцельскага савета школы:

Давідовіч Н.В.

Куратнік У.М.

Драч А.С.

Паўлоўская І.Р.

Хітрык Н.А.

Шчэрбін А.В.

Турончык  Ю.А.

ПЛАН

работы папячыцельскага савета

ДУА "Мілавідская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна

на 2023/2024 навучальны год

ВЕРАСЕНЬ

1. Аб складзе папячыцельскага савета. Выбары старшыні і сакратарачы папячыцельскага савета. Абмеркаванне і зацвярджэнне плану працы на 2023/2024 навучальны год.

2. Аб падрыхтоўцы школы да 2023/2024 навучальнага года. Аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

3. Справаздача аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў за летні перыяд.

 СНЕЖАНЬ

1. Аб арганізацыі і правядзенні навагодніх свят і зімовых канікул.

2. Аб арганізацыі і правядзенні экскурсій у 2024 годзе.

3. Справаздача аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў за верасень-снежань 2023 года. 

ЛЮТЫ

1. Аб садзейнічанні ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

2. Аб садзейнічанні ў выкананні плану па зборы другаснай сыравіны ў 2024 годзе.

3.   Справаздача аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў за студзень-люты 2024 года. 

МАЙ

1. Аб садзейнічанні ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па заканчэнні 2023/2024 навучальнага года.

2. Аб рабоце па папярэджанні траўматызму і стварэнні бяспечных умоў пры арганізацыі летняга аздараўлення і занятасці навучэнцаў.

3. Аб падрыхтоўцы школы да новага 2024/2025 навучальнага года.

4. Справаздача аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў за сакавік-май 2024 года.

Што такое папячычыцельскі савет і хто прымае рашэнне аб яго стварэнні? (афіцыйная інфармацыя Міністэрства адукацыі РБ)

Папячыцельскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцці.

Рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

Якім дакументам рэгламентуецца дзейнасць папячычыцельскага савета ў рэспубліцы?

Дзейнасць папячыцельскіх саветаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146.

Хто ўзначальвае папячыцельскі савет? Хто ўваходзіць у склад папячыцельскага савета школы?

Вышэйшым органам кіравання папячыцельскім саветам з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход папячыцельскага савета старшыня папячыцельскага савета, які выбіраецца на 3 гады.

У склад папячыцельскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Выкананне членамі папячыцельскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.

На вырашэнне якіх задач накіравана дзейнасць папячыцельскіх саветаў?

Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляюцца:

- садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;

- распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

- садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы;

- вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета, у тым ліку на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

- удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;

- правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

- іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

- садзейнічанне ва ўстанаўленні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

- мэтавае выкарыстанне сродкаў папячыцельскага савета.

Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў?

У адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з папячыцельскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў. Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералічэнне сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Як фарміруюцца фінансавыя сродкі папячыцельскага савета?

Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета.

Ці могуць члены бацькоўскага камітэта ініцыяваць збор (пералічэнне) грашовых сродкаў установе адукацыі?

Міністэрства адукацыі ў адпаведным лісце ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама асабліва звярнула ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый папячыцельскага савета членамі бацькоўскага камітэта.

Як Міністэрства адукацыі рэагуе на сітуацыю па зборы грашовых сродкаў з бацькоў?

Звароты грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб меркаваных фактах збору сродкаў ва ўстановах адукацыі, знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі.

Міністэрства адукацыі накіравала ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ліст, у якім асаблівая ўвага звернута на недапушчальнасць фарміравання фінансавых сродкаў папячыцельскага савета ў парушэнне патрабаванняў пункта 24 Палажэння ў частцы фарміравання фінансавых сродкаў папячыцельскага савета.

Справаздача

аб выкарыстанні грашовых сродкаў папячыцельскага савета

ДУА «Мілавідская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна

За перыяд з 1 красавіка 2021 года па 30 чэрвеня 2021 года на папячыцельскі рахунак паступілі грошы ў колькасці 360 рублёў ( 15.06.2021).

За другі квартал 2021 года расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

У трэцім квартале 2021 года паступлення грашовых сродкаў на папячыцельскі рахунак не было. За справаздачны перыяд з рахунку было зрасходавана 216 рублёў 92 капейкі  для набыцця сталовага посуду, гаспадарчага інвентару і сродкаў для мыцця.

У чацвёртым квартале 2021 года на папячыцельскі рахунак паступілі грашовыя сродкі  ў колькасці 180 рублёў ( 02.11.2021). Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка за справаздачны перыяд не было.

У першым квартале 2022 года паступлення грашовых сродкаў на папячыцельскі рахунак не было. Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

За справаздачны перыяд (другі квартал 2022 года) зрасходавана 394.00 рублі для  набыцця  фарбы для падлогі.

За справаздачны перыяд (трэці квартал 2022 года) паступілі грашовыя сродкі  ў колькасці 450 рублёў (08.07.2022). Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

У чацвёртым квартале 2022 года на папячыцельскі рахунак паступілі грашовыя сродкі  ў колькасці 98 рублёў (11.10.2022). За справаздачны перыяд з рахунка было зрасходавана 245 рублёў 91 капейка  для набыцця гаспадарчага інвентару і сродкаў для мыцця.

У першым квартале 2023 года паступлення грашовых сродкаў на папячыцельскі рахунак не было. Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

У другім квартале 2023 года паступлення грашовых сродкаў на папячыцельскі рахунак не было. Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

У трэцім квартале 2023 года паступілі грашовыя сродкі  ў колькасці 270 рублёў (25.07.2023). Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

У чацвёртым квартале 2023 года паступлення грашовых сродкаў на папячыцельскі рахунак не было. Расходавання грашовых сродкаў з папячыцельскага рахунка не было.

Старшыня папячыцельскага савета                                    Т.М.Ходар