Сёння, 23 студзеня, вучні старэйшых класаў паседжанне Школы Актыўнага Грамадзяніна прысвяцілі выдатным асобам, якімі ганарыцца наша краіна. Не забылі мы і пра тых людзей, якія сваімі працоўнымі, дасягненнямі, дабрачыннымі справамі зрабілі яшчэ больш прыгожай, вядомай ў іншых мясцінах нашу маленькую радзіму. Дырэктар школы, Драч Ала Сяргееўна, звярнула ўвагу вучняў на інфармацыйныя стэнды, прысвечаныя нашым зямлякам, якім прысуджана званне "Герой Беларусі" і, таксама, выдатным дзеячам, якія нарадзіліся ў нашых мясцінах. Пры наведванні краязнаўчага музея нашай школы, яшчэ раз добрымі словамі мы ўспомнілі былых калгаснікаў, дзеячаў культуры, настаўнікаў нашай школы, нашых выпускнікоў, праца якіх вылучана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Закончылася наша паседжанне вершам Монціка І.І., які прысвяціў сваю творчасць нашым родным мясцінам, на працягу многіх гадоў дабрачыннымі ахвяраваннямі і асабістай увагай уносіў уклад у дзейнасць школы.