Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.09.22

Тыдзень роднай мовы

У Мілавідскай сярэдняй школе пачаўся Тыдзень роднай мовы.

Першы дзень Тыдня роднай мовы “Як дорага мне, мая родная мова” пачаўся з урачыстага адкрыцця, на якім вучні пазнаёміліся з планам работы. Гэты дзень праходзіў пад дэвізам – “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты – мова”.

У першы дзень была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Кожны вучань імкнуўся выказаць свае думкі на роднай мове.
А у школьнай бібліятэцы працавала кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.

Як ніякае іншае мастацтва, музыка аб'ядноўвае людзей для агульных спраў. І вучні, і настаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у музычным марафоне “Мова родная – мова модная”. Усе разам выконвалі песні на беларускай мове.