Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.09.22

Родная мова ў культуры і мастацтве

Другі дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам – “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.

Для вучняў была прадстаўлена магчымасць паглядзець мультфільмы на беларускай мове.

У час правядзення анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” былі створаны ўмовы для абагульнення ведаў вучняў старэйшых класаў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, выхавання любові да роднай літаратуры, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” ўдасканальваў навыкі групавой работы, развіцця ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці.

Паказ адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе” вельмі спадабаўся вучням нашай школы. Вучні даведаліся, як называліся элементы адзення нашых продкаў.

Памяць аб продках – гэта памяць аб усіх тых, дзякуючы каму мы з’явіліся на свет. Гэта наша спадчына. Мы –гэта тысячы нашых продкаў. Кожны продак паасобку з’яўляецца нашай часцінкай. Напэўна, сэнс нашага жыцця заключаецца ў тым, каб пакінуць пасля сябе след нашчадкам, няхай не ў вялікіх маштабах, але каб імя доўга жыло ў памяці сям’і.

Вучнi 6 класа склалі радавод сваёй сям'i. У працэсе складання радавога дрэва, дзецi яшчэ болей даведаліся пра сваiх продкаў.

Цяпер, пасля састаўлення часткі свайго радавога дрэва – менавіта часткі, бо яго яшчэ можна працягваць і працягваць аж да часоў канца сярэднявечча –, цяжка нават уявіць, што за кожным іменем у гэтым дрэве крыецца чалавечы лёс, лёс продкаў, які ўвабраў у сябе частку гісторыі народа.