Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.09.22

Літаратура як люстэрка мовы

Чацвёрты дзень Тыдня роднай мовы “Літаратура як люстэрка мовы” прайшоў пад дэвізам – “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка”.

Чалавек, пазбаўлены магчымасці датыкацца да паэзіі, ніколі не авалодае сваёй роднай мовай у поўнай меры. Ён будзе адчуваць цяжкасці пры выразе думак, пачуццяў, перажыванняў. Што ж трэба рабіць, каб пазбегнуць такіх сур'ёзных праблем?

Аказваецца, усё вельмі проста: трэба слухаць, чытаць і вучыць вершы на памяць. Таму для вучняў 2-7 класаў нашай школым было прапанавана прыняць удзел ў акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

Пераможцай акцыі “Чытаем вершы пра родную мову” стала вучаніца 6 класа Карсека Наталля. Вiншуем!

Для вучняў 8-11 класаў была праведзена прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”.

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы вучні старэйшых класаў наведалі школьную бібліятэку i пазнаемiлiся з кніжнай  выставай навiнак беларускай літаратуры.