Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.09.22

Люблю і шаную родную мову

24 верасня ў Мілавідскай сярэдняй школе ў рамках шостага дня быў праведзены вусны часопіс "Свет роднага слова". Вучні з задавальненнем чыталі вершы, распавядалі пра вядомых  беларускіх асветнікаў, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Школьнікам быў прапанаваны для прагляду відэафільм "Па розных мясцінах Беларусі".

Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у гульні "Люблю і шаную родную мову".

У канцы мерапрыемстваў былі падведзены вынікі Тыдня роднай мовы. Актыўныя ўдзельнікі тыдня атрымалі дыпломы і падарункі.

Таксама дзеці маглі наведаць аб’яднанні па інтарэсах.