Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.10.22

Шосты школьны дзень: Мне выпала шчасце тут нарадзіцца

Шосты школьны дзень сёння прайшоў у рамках краязнаўчага праекта "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца". Школьнікі прагледзелі і абмеркавалі фільм, прысвечаны старонкам гісторыі калгаса імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэрыторыі Мілавідскага сельсавета.

Сёння ў рамках шостага дня сярод вучняў ДУА " Мілавідская сярэдняя школа" быў праведзены практыкум па праграме "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" (накірунак "Мой родны кут").
Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у прапанаваным мерапрыемстве. Шасціікласнікі прымалі гасцей з іншых класаў, частавалі прыгатаванымі прысмакамі, госці таксама прыйшлі не з пустымі рукамі... І пацякла, палілася размова пра родную вёску, пра яе людзей, пра нашы традыцыі, пра багацце роднага краю.


Практыкум, які правяла настаўніца беларускай мовы Шавель Н.П., дапамог дзецям больш даведацца пра нацыянальны характар беларусаў, адчуць літаральна на смак беларускую гасціннасць,  шчодрасць і ветлівасць.



Недарэмна вёска наша цэніцца:
Шчырасцю гасцінны беларус:
На парозе толькі госць павернецца -
Ільняны разгортваем абрус.
Верашчака, смажанкі, бульбянікі,
Пахне полем дзедаўская печ...
Ешце, госці, залатыя дранікі,
Упадзе гадоў дзесятак з плеч.
Каб не здрадзіць бацькаўскаму следу,
Беларусь у сэрцы берагчы,
Па гасціннасць я ў вёску еду -
Хата зоркай свеціць мне ўначы.

Таксама прайшлі заняткі аб’яднанняў па інтарэсах.