Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.11.22

Літаратурная гасцёўня

Імкліва бягуць гады... Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас - выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён перанёс праз ўсё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца.
03.11.2022 у ДУА "Мілавідская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прайшла літаратурная гасцёўня "Пясняр зямлі беларускай".

Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава "Шляхамі творчасці Я. Коласа", якую наведалі вучні Мілавідскай сярэдняй школы.