21 лютага ў ДУА "Мілавідская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прайшла гульня-прэзентацыя да Дня роднай мовы "Мову родную люблю, мовай роднай даражу...". Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.


