Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары со мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
Пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў Мілавідскай сярэдняй школе.
Удзельнікі мерапрыемства «Гавары са мной па-беларуску» чыталі вершы беларускіх паэтаў. Вучні таксама адзначалі, што роднае слова – гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з’яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека.
Атрымалася сапраўднае свята паэзіі і музыкі, на якім можна было адпачыць, атрымаць станоўчыя эмоцыі, прадэманстраваць зацікаўленасць да розных відаў мастацтва.
Навучэнцы школы змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце яго адценняў, паспрабавалі праявіць свае творчыя здольнасці.