19–20 верасня ў Брэсце праходзіў ІХ адкрыты фальклорны фестываль “Радавод”. На два дні ў горад над Бугам прыехалі аднадумцы з усёй Брэсцкай вобласці, якія цікавяцца беларускай самабытнай культурай і імкнуцца захоўваць яе.
Дэлегацыя Баранавіцкага раёна прыняла ўдзел у заключных імпрэзах фестывалю фальклорнага мастацтва "Радавод" у Брэсце 20 верасня 2025 года.
Выдатны вынiк - 8 узнагарод! Сярод пераможцаў - фальклорны гурт "Спадчына" Мілавідскай СШ пад кіраўніцтвам педагогаў Шыла Т.П. і Шыла Ю.Д. Шчыра віншуем!!!