У нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Кульмінацыяй свята стала падвядзенне вынікаў конкурсу чытальнікаў, падчас якога былі адзначаны лепшыя выканаўцы беларускай паэзіі. Пераможцы атрымалі дыпломы і салодкія прызы, а ўсе прысутныя яшчэ раз пераканаліся, наколькі мілагучна і годна гучыць наша роднае слова ў вуснах маладога пакалення.