20 красавіка Тыдзень пачатковых класаў у ДУА "Мілавідская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна пачаўся з гульні-віктарыны "Знаўцы роднай мовы". У ходзе спаборніцтваў каманды вучняў "Валошкі" і "Каласкі" сістэматызавалі свае веды па раздзелах беларускай мовы. Мерапрыемства спрыяла развіццю камунікатыўных навыкаў, уменню працаваць у камандзе. Навучэнцы з цікавасцю выконвалі заданні наступных раздзелаў: фразеалагічны скарб; сінонімы і антонімы; часціны мовы; падумай і адгадай; яны стваралі нашу мову.