22 красавіка прайшоў другі дзень Тыдня пачатковых класаў. Ён быў прысвечаны царыцы ўсіх навук - матэматыцы. Прайшоў дзень пад дэвізам "Матэматыку вучыць - розум тачыць." На працягу дня пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе "Лепшы лічыльшчык", дзе паказалі свае веды ў вусным і пісьмовым лічэнні. У конкурсе малюнкаў "Ажыві лічбу" праявілі свае творчыя здольнасці. А на прыканцы дня прынялі ўдзел у гульні "Разумніцы і разумнікі", дзе разгадвалі матэматычныя рэбусы і пры гэтым развівалі лагічнае і вобразнае мысленне, увагу і назіральнасць.