Архіў навін - Мілавідская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.21

У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны

1 верасня 2021 года ў Мілавідскай СШ быў праведзены першы ўрок пад агульнай назвай "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны", прысвечаны Году народнага адзінства. 

Ідэйнай асновай урока з’яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, датычнасць да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

Яшчэ адзін значны момант урока – асноўныя напрамкі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі, меры дзяржавы па арганізацыі нацыянальнай бяспекі.