Музей Мілавідскай сярэдняй школы ствараўся на працягу многіх гадоў вучнямі і настаўнікамі нашай школы, якія збіралі матэрыялы музейнага фонду. У 1976 годзе ён быў адкрыты ў сучасным будынку школы, а ў 1984 усе экспанаты былі перанесены ў спецыяльны пакой, дзе зараз і знаходзяцца.
Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца ў навучальна-выхаваўчай рабоце.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- Перыяд першабытнага ладу;
- Перыяд феадалізму;
- Прадметы сялянскага побыту эпохі феадалізму і капіталізму;
- На шляху да незалежнасці;
- Удзельнікі грамадзянскай вайны;
- Арганізацыя барацьбы супраць белапалякаў;
- Яны змагаліся за Радзіму - 1941-1945 гг.;
- З гісторыі школы;
- Гісторыя Мілавідскага сельскага Савета;
- Гісторыя калгаса імя Ф.Э.Дзяржынскага;
- Бітва пад Мілавідамі.